90 гадоў з дня нараджэння Барыса Сачанкі

90 гадоў з дня нараджэння Барыса Сачанкі

Барыс Іванавіч Сачанка (1936–1995) –беларускі празаік, публіціыст і перакладчык.

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі быў вывезены ў Германію. Пасля вайны вярнуўся на радзіму. Скончыў Хойніцкую сярэднюю школу, а потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Полымя», сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1993 года ўзначальваў выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».

Першае апавяданне «Плынь» апублікавана ў 1956 годзе ў часопісе «Маладосць». Аўтар зборнікаў прозы «Дарога ішла праз лес» (1960), «Барвы ранняй восені» (1962), «Зямля маіх продкаў» (1964), «Горкая радасць вяртання» (1987) і іншых. Напісаў раман у навелах «Чужое неба» (1975), раман-трылогію «Вялікі Лес» (1980–1984), аповесці «Родны кут» і «Еўка» (1987).

Добавить комментарий