60 гадоў з дня нараджэння Алеся Бадака

60 гадоў з дня нараджэння Алеся Бадака

Аляксандр Мікалаевіч (Алесь) Бадак 1966 г. – беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык.

Нарадзіўся 28 лютага 1966 года ў вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1990). Служыў у Савецкай Арміі (1984–1986). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года.

Працаваў у часопісах «Бярозка», «Полымя», «Маладосць». У 2009–2014 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Нёман», у 2014–2015 — «Полымя». З 2015 года — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Першы верш быў надрукаваны ў 1979 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». Аўтар паэтычных зборнікаў «Будзень» (1989), «Развітанне з вечнасцю» (2019) і інш. Шмат піша для дзяцей: аповесці-казкі «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» (2001), цыкл заалагічных эцюдаў («Расліны», «Жывёлы», «Птушкі», «Насякомыя»), «Зорка для вавёркі» (2015).

Добавить комментарий