“Зорка беларускай літаратуры”

“Зорка беларускай літаратуры”

8 лютага споўнілася  100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР Івана Паўлавіча Мележа. Гэтай знамянальнай даце супрацоўнікі бібліятэк Пінскага раёна прысвяцілі шэраг мерапремстваў.

Літаратурная  спадчына  і жыццёвы шлях пясняра Палесся  знайшлі адлюстраванне ў шматлікіх  кніжных выставах, тэматыка якіх была раскрытая пад назвамі “Вялікі дар нашчадкам”, “Праўда жыве ў творах”, “Сын зямлі палескай”. Такія выставы аформлены у Пінкавіцкай, Кашавіцкай, Лапацінскай, Парахонскай, Плешчыцкай, Стытычаўскай, Малоткавіцкай, Жыдчанскай і іншых бібліятэках Піншчыны.

Папулярызацыя творчасці знакамітага беларускага пісьменніка адбылася праз арганізацыю  літаратаурных  імпрэз, вечароў-партрэтаў, гучных чытанняў, аглядаў творчасці знакамітага пісьменніка. Прыхільнікі творчасці Івана Мележа  былі запрошаны ў літаратурныя гасцёўні, на паседжанні аматарскіх аб’яднанняў. Так, напрыклад, у Каменскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная імпрэза “Вялікае жыццё”, у Парэцкай – літаратурны вечар “Вялікі дар нашчадкам”, у Садоўскай – “Зорка беларускай літаратуры”. У літаратурную гасцёўню Валішчанскай СБ запрасілі  вучняў старэшых класаў. На працягу сустрэчы прайшла гутарка-дыялог пад назвай  “Жыў лёсам людзей на балоце”.

Празаік, драматург, літаратуразнавец, публіцыст, грамадскі дзеяч  Іван Мележ  – пісьменнік, які стварыў сапраўдны беларускі эпас “Палескую хроніку”. Апавяданні Івана Мележа забяспечылі яму сусветнае прызнанне.

Н.У.Паўлюкавец,
галоўны бібліятэкар АБМ

Добавить комментарий