Васіль Вітка (сапраўдныя прозвішча і імя — Крысько Цімафей Васільевіч) (1911–1996гг.) – беларускі паэт, драматург, перакладчык, класік дзіцячай літаратуры.
️Нарадзіўся ў вёсцы Еўлічы Слуцкага павета Мінскай губерні. Скончыў Слуцкую прафтэхшколу. Працаваў слесарам, журналістам. У гады вайны супрацоўнічаў з часопісамі «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1957–1974 гадах – галоўны рэдактар дзіцячага часопіса «Вясёлка».
Першы верш апублікаваны ў 1928 годзе ў слуцкай раённай газеце «Чырвоная змена». Аўтар паэтычных зборнікаў «Гартаванне» (1943), «Поўдзень» (1946), «Вернасць» (1953), «Вышыня святла» (1977), «Случчына» (1981) і іншых. Напісаў драматычную паэму «Шчасце паэта» (1951), прысвечаную Янку Купалу. Для дзяцей выдаў кнігі «Вавёрчына гора» (1948), «Буслінае лета» (1958), «Казка пра цара Зубра» (1960), «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), «Чытанка-маляванка» (1971).

