Іван Паўлавіч Мележ (1921–1976) – беларускі савецкі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна
Гомельскай вобласці. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры, але ўжо на першым курсе быў прызваны ў армію. Першы верш быў надрукаваны ў 1939 годзе ў газеце «Чырвоная змена». У 1944 годзе ў газеце «Звязда» выйшла першае апавяданне «Сустрэча ў шпіталі».
Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1945) працаваў у часопісе «Полымя». Аўтар аповесці «Гарачы жнівень» (1946), шэрагу зборнікаў апавяданняў і п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956). Галоўным творам стала трылогія «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1961), «Подых навальніцы» (1964–1965) і «Завеі, снежань» (1976, не завершаны).
За першыя два раманы прысуджана Ленінская прэмія (1972). Абедзве часткі экранізаваны на «Беларусьфільме» ў 1981 і 1983 гадах.

