100 ГОД З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ІВАНА МЕЛЕЖА

100 ГОД З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ІВАНА МЕЛЕЖА

8 лютага 2021 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння Івана Мележа, беларускага савецкага празаіка, драматурга, публіцыста, Народнага пісьменніка Беларусі (1972), члена Саюза пісьменнікаў СССР (1945).

Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1938 годзе на выдатна скончыў школу ў Хойніках, працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры і гісторыі, на першым курсе быў прызваны ў Чырвоную Армію.

У 1939 г. быў апублікаваны першы верш І.Мележа “Радзіме”. Перад вайной яго вершы друкаваліся ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Бальшавік Палесся”,  у 1943 г. у “Бугурусланская правда”.

Узнагароды і прэміі:

  • два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967; 1971)
  • ордэн “Красная Звезда” (1946)
  • ордэн “Знак Почёта” (1955)
  • медалі
  • Ленінская прэмія (1972) – за раманы “Людзi на балоце” і “Подых навальніцы”
  • Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР імя Я. Коласа (1976, пасмяротна) – за зборнік артыкулаў “Жыццёвыя клопаты”
  • Літаратурная прэмія імя Я. Коласа за раман “Людзi на балоце” (1962)

Іван Мележ пражыў толькі 55 гадоў, але за гэты кароткі жыццёвы шлях ён напісаў шмат выдатных твораў, сярод якіх – цыкл палескіх раманаў “Палеская хроніка”: “Людзі на балоце” (1962), “Подых навальніцы” (1966) і “Завеі, снежань…” (1978).

У сваёй творчасці ярка і самабытна паказаў прыроду і быт Палесся, беларускія традыцыі і святы, працавітых і адкрытых палешукоў, бо менавіта родная зямля і родныя людзі натхнялі яго на творчасць. Гэтыя раманы прынеслі яму сусветную вядомасць і сталі нацыянальнай эпапеяй.

Добавить комментарий