100 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча

100 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча

Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Адамовіч (1927–1994) – беларускі пісьменнік, публіцыст, літаратуразнавец, сцэнарыст. Доктар філалагічных навук (1962), член-карэспандэнт АН БССР (1980).

Нарадзіўся ў вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным, а з 1943 года – байцом партызанскага атрада. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1950) і аспірантуру пры ім. Працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, а ў 1962–1966 гадах выкладаў беларускую літаратуру ў МДУ, адкуль быў адхілены за адмову падпісаць ліст з асуджэннем А. Сіняўскага і Ю. Даніэля. З 1987 года – дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кінамастацтва ў Маскве.

Першыя публікацыі з’явіліся ў 1953 годзе. Аўтар рамана-дылогіі «Партызаны» (1960–1963), у які ўвайшлі «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой». Напісаў «Хатынскую аповесць» (1971), а таксама дакументальныя кнігі «Я з вогненнай вёскі…» (сумесна з Я. Брылём і У. Калеснікам) і «Блакадная кніга» (сумесна з Д. Граніным). Выступаў як крытык і публіцыст. Па яго сцэнарыях зняты фільмы, сярод якіх «Ідзі і глядзі» (1985).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) за «Хатынскую аповесць». Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю: у 1989–1991 гадах – народны дэпутат СССР, падтрымліваў стварэнне Беларускага народнага фронту, займаўся праблемамі Чарнобыля.

Добавить комментарий