Янішчыцкі лістапад

Янішчыцкі лістапад

У бібліятэках Піншчыны праходзіць Тыдзень папулярызацыі творчасці Яўгеніі Янішчыц «Янішчыцкі лістапад», прысвечаны нашай знакамітай зямлячцы.

На працягу Тыдня ў бібліятэках дзейнічаюць тэматычныя кніжныя выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці паэтэсы. Для чытачоў розных узростаў праводзяцца літаратурныя гадзіны, паэтычныя вечары, гучныя чытанні і віктарыны.

Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!

Добавить комментарий