Виртуальный проект библиотек Пинского района «Край мой – гордость моя!»

Виртуальный проект библиотек Пинского района «Край мой – гордость моя!»

Музейная комната Пинского района в агрогородке Оснежицы.

В январе 2020 года к 80-летию образования Пинского района в «Оснежицком районном центре культуры и досуга» открылась музейная комната. Читать дальше

«Солнце на каждой странице»

«Солнце на каждой странице»

В ЦРБ имени Е.Янищиц продолжаются мероприятия в рамках летних чтений.

Увлекательное литературное путешествие сотрудники библиотеки подготовили для воспитанников детского оздоровительного лагеря Читать дальше

100 год з дня нараджэння Васіля Быкава

100 год з дня нараджэння Васіля Быкава

Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён — 22 чэрвеня 2003, в. Бараўляны, Мінскі раён, Беларусь) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Аднак увосень 1940 года вымушаны быў пакінуць вучобу. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН № 5, дзе вучыўся да мая 1941 года. У чэрвені 1941 года экстэрнам здаў экзамены за дзясяты клас.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны на абаронныя работы, быў у складзе інжынернага батальёна. Улетку 1942 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Са жніўня 1942 па лістапад 1943 г. — курсант Саратаўскага пяхотнага вучылішча. З 1943 г. ваяваў камандзірам узвода аўтаматчыкаў і ўзвода палкавой, а потым армейскай артылерыі. Двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. Бацькі атрымалі пахаронку, у якой паведамлялася, што камандзір узвода 339-га стралковага палка Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10 студзеня 1944 г. Служыў ва Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе.

З 1947 г. жыў у Гродне, спачатку працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, потым у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда» (1947—1949). У 1949—1955 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі быў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам газеты «Гродзенская праўда» (з 1956 па 1972 г.). У 1972—1978 гг. — сакратар Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1978 г. жыў і працаваў у Мінску. Займаўся творчай працай. З 1997 г. жыў за мяжой — у Фінляндыі, Германіі, Чэхіі.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1978—1989). Народны дэпутат СССР (1989). У 1990—1993 гг. — прэзідэнт згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», у 1999—2003 гг. — старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра. Уваходзіў у склад праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэспубліканскага Савета Фонду міру.

Друкаваўся з 1947 г. Выступаў як журналіст, друкаваў нататкі, замалёўкі, фельетоны, нарысы. Аўтар кніг прозы «Жураўліны крык», «Ход канём» (абедзве —1960), «Трэцяя ракета. Здрада» (1962), «Альпійская балада» (1964), «Адна ноч» (1965), «Аповесці» (1969), «Сотнікаў. Абеліск» (1972), «Воўчая зграя» (1975), «Аповесці і апавяданні» (1978), «Пайсці і не вярнуцца» (1979), «Знак бяды» (1984), «Кар’ер» (1987), «У тумане» (1989), «Сцяна» (1997), «Пахаджане» (1999), «Бліндаж» (2006) і інш. Выдаў зборнікі артыкулаў «Праўдай адзінай» (1984), «На крыжах» (1992), «Крыжовы шлях» (1998), кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002). Паводле твораў В. Быкава зняты мастацкія фільмы.

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, медалём Ф. Скарыны і інш.

Памёр 22 чэрвеня 2003 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Виртуальный проект библиотек Пинского района «Край мой – гордость моя!»

Виртуальный проект библиотек Пинского района «Край мой – гордость моя!»

Озеро «Блудное»

Находится на территории Ландшафтного заказника республиканского значения «Средняя Припять» Пинского района, Читать дальше