У бібліятэках Піншчыны ў рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове, культуры і традыцыям.
Для наведвальнікаў арганізуюцца літаратурныя гадзіны, гучныя чытанні, віктарыны, майстар-класы, а таксама тэматычныя кніжныя выставы.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!





