У Пінскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Я.Янішчыц завіталі вучні 4 “В” класа ДзУА “Гімназія №1 імя Ф.Я.Перца”, каб стаць удзельнікамі літаратурнай майстэрні “Чароўны кошык: велікодныя традыцыі” у рамках культурна-асветніцкага праекту “Скарбніца беларускай душы” і рэспубліканскага праекту “Кожная пятніца – роднае, сваё”.
Размаўлялі пра беларускія велікодныя звычаі: ад фарбавання пісанак да абрадавых песень, выконвалі творчае заданне: кожны ўдзельнік упрыгожыў свае пісанкі і пісалі цёплыя віншаванні для блізкіх.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!


