Верба ў дзіцячых далонях

Верба ў дзіцячых далонях

У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц у рамках культурна-асветніцкага праекту “Скарбніца беларускай душы” і рэспубліканскага праекту “Кожная пятніца – роднае, сваё” для вучняў 4 “В” класа ДУА “Гімназія №1 імя Ф.Я.Перца” прайшла творчая інфармацыйная гадзіна “Вербная нядзеля: ад галінкі да надзеі”.

З дзецьмі пагаварылі пра галоўнае: вербная галінка — гэта не проста веснавы знак. Гэта сімвал надзеі, дабрыні і абнаўлення, які нагадвае нам, што нават пасля самай халоднай зімы абавязкова прыходзіць цяпло.

Спадабалася вельмі дзецям творчае заданне «Вербная майстэрня»: кожны ўдзельнік змог стварыць уласную кветачку-вярбу, якую забраў на памяць.

Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!

Добавить комментарий