У рамках Тыдня беларускай мовы ў Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц для выхаванцаў лагера “Вясёлка” пры “Гімназіі №1 імя Ф.Я.Перца” і лагера “Пчолка” пры “Сярэдняй школе №12” прайшла гульня-віктарына “Ад А да Я: загадкі беларускай мовы”.
Выхаванцы лагераў з азартам адказвалі на пытанні, разгадвалі лінгвістычныя галаваломкі і складалі прыказкі. Дзеці змаглі не толькі праверыць свае веды, але і даведацца шмат новага пра гісторыю і асаблівасці беларускай мовы.
Запрашаем наведаць бібліяэкі Пінскага раёна!





