Шырокая Масленіца ў бібліятэцы

Шырокая Масленіца ў бібліятэцы

У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц у рамках праекта «Скарбніца беларускай душы» для выхаванцаў лагера «Вясёлка» пры «Гімназіі №1 імя Ф.Я.Перца» прайшла тэматычная праграма з кругаваротам станцый «Шырокая Масленіца: бліны, гульні, казкі».
Дзеці не толькі даведаліся, як нашы продкі гукалі вясну, але і адгадвалі масленічныя загадкі, складалі прыказкі пра бліны і нават «пяклі» свае першыя блінцы (на паперы, але з душой).
Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні і даведаліся шмат новага пра свята, якое сімвалізуе прыход цяпла і сонца.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!

Добавить комментарий