29 сакавіка ў Пінскай цэнтральнай раённай біблітэцы імя Я. Янішчыц у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі прайшла літаратурная гульня-віктарына “Казкі Карнея Чукоўскага”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і праведзена экскурсія па бібліятэцы “Путешествие по Книжной стране”. Бібліятэку наведалі дзеці з выхавальніцамі дзіцячага садка № 42 сярэдніх груп № 8 “Познайка”, № 9 “Шалуны”, № 12 “Сказка”.
Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Самуйлік І.І. правяла займальнае падарожжа па бібліятэцы. Дзеці даведаліся, для чаго патрэбна бібліятэка, пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы, з правіламі абыходжання з кнігай.
Пасля экскурсіі бібліятэкар Фраер А.Р. у чытальнай зале пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй Карнея Чукоўскага, правяла цікавую гульню па казках пісьменніка. Вучоны, пісьменнік, перакладчык, літаратуразнаўца, К. Чукоўскі напісаў для дзяцей шмат вершаў і казак. З ранніх гадоў яго вершы прыносяць ўсім радасць. Дзеці пазнавалі казкі па ўрыўкам, разгадвалі загадкі і прынялі ўдзел у конкурсе “Страчаныя рэчы” па казках К. Чукоўскага. Была аформлена кніжная выстава “Дедушка Корней встречает друзей”.
Дзеці вельмі цікава правялі час у бібліятэцы. І ў падарунак атрымалі — каляровыя алоўкі, альбом для малявання, фламастэры і гуаш. У выніку ўсе дзеці паабяцалі быць добрымі і акуратнымі чытачамі, і часта прыходзіць у госці ў царства кніг.










