Змітрок Бядуля – дзецям

Змітрок Бядуля – дзецям

135-гадовы юбілей беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі бібліятэкары Піншчыны адзначылі правядзеннем разнастайных  мерапрыемстваў, тэматыка якіх была звязана з творчым лёсам і жыццёвым шляхам вядомага літаратара пачатка ХХ стагоддзя.

Літаратурныя падарожжы, абзоры творчасці  пад назвай “Змітрок Бядуля – дзецям” правялі Валішчанская, Гарадзішчанская, Табульская, Сошненская, Парэцкая і  Кашавіцкая сельскія бібліятэкі.

У Пінкавіцкай сельскай бібліятэцы юных чытачоў запрасілі на літаратурны квэст “Спазнаць праўду жыцця”, а ў Аснежыцкай СБ падрыхтавалі літаратурнае дасье “З плеяды першых”.

 Вядомыя апавяданні  Змітрака Бядулі, такія як «Пяць лыжaк зaцipкi», “Мaлыя дpывaceкi», «Beлiкoдныя яйкi», «Дзe кaнeц cвeтy?», «Сярэбраная табакерка» і зараз выклікаюць у дзяцей  асаблівую ціквасць. У cвaix твopax Змiтpoк Бядyля зaкpaнae пытaннi, якiя xвaлююць мaлeнькaгa чытaчa i дaпaмaгaюць ямy paзaбpaццa ў жыццёвыx пpaблeмax.

Н.У.Паўлюкавец,
галоўны бібліятэкар АБМ

Добавить комментарий