«Як ты дорага мне, мая родная мова!»

«Як ты дорага мне, мая родная мова!»

Кожны народ – гэта свая мова, свая непаўторная культура, гісторыя, традыцыі, лад жыцця.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні свята ў бібліятэках Пінскага раёна стартуе Тыдзень роднай мовы.

З 12 па 21 лютага ў бібліятэках раёна дзейнічаюць тэматычныя выставы літаратуры, прысвечаныя асаблівасцям, вытокам паходжання і сучаснаму стану нашай роднай, беларускай мовы.

Для чытачоў арганізаваны літаратурныя сустрэчы, урокі пісьменства, гадзіны папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў, віктарыны і многае іншае.

Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!

Добавить комментарий