З мэтай азнаменавання 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, папулярызацыі творчай спадчыны пісьменніка і паэта, прывіцця любові да роднай мовы, павышэння цікавасці да чытання, выхавання патрыятычнага пачуцця гонару і любові да роднага краю, развіцця творчай актыўнасці чытачоў з 20 па 27 чэрвеня цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я.Янішчыц праводзіўся раённы інтэрнэт-конкурс “Звіні, спявай, Купалаўская ліра!” на лепшае выкананне вершаў пісьменніка.
У конкурсе прыняў удзел 41 чалавек, пераможцы вызначаліся ў дзвюх узроставых катэгорыях: ад 5 да 18 гадоў і старэй за 18 гадоў.
Сярод дарослых пераможцамі сталі:
- 1 месца – Таццяна Калькова, в.Стытычава;
- 2 месца – Марыя Казубоўская, г.п.Лагішын;
- 3 месца – Кацярына Галёта, в.Табулкі.
Узроставая катэгорыя «ад 5 да 18 гадоў»:
- 1 месца – Алена Ярмольчык, в.Лемяшэвічы;
- 2 месца – Мікіта Лазюк, в.Валішча;
- 3 месца – Аляксандра Кавалевіч, в.Ставок .
Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі аддзела культуры Пінскага райвыканкама і памятнымі сувенірамі.
Віншуем!