У бібліятэках Пінскага раёна з 10 па 23 кастрычніка праводзіўся раённы агляд-конкурс на лепшую тэатралізацыю твораў Я.Коласа “Якуба слова – дзіўны дар”.
У агляде-конкурсе прымалі ўдзел 27 бібліятэк. Пераможцамі сталі:
1 месца – Пінкавіцкая сельская бібліятэка (за тэатралізацыю вершаванага апавядання Якуба Коласа «Зяць»);
2 месца – Малоткавіцкая сельская бібліятэка (за тэатралізацыю трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»);
3 месца – Стытычаўская сельская бібліятэка (за тэатралізацыю аповесці Якуба Коласа «На прасторах жыцця»).
Пераможцы будуць узнагароджаны Дыпломамі аддзела культуры Пінскага райвыканкама і сувенірамі.
Віншуем!
К.Я.Шэляговіч,
загадчык АБМ
ЦРБ імя Я.Янішчыц