Центральная районная библиотека имени Е.Янищиц представляет вашему вниманию поэтический сборник «Вянок радкоў ад Пінчукоў»
ЗАНЯСІ СНЯЖКОМ
Напэўна, узрастуць на дарогах сумёты.
Зляцяцца і птушкі бліжэй да жытла.
Зіма прынясе за сабою турботы.
А сэрцам і хочацца, каб замяла.
Каб выла завея ад ночы да ранку,
Каб белым навокал, нібыта ў сне.
Зіму адчуваць ужо новым світанкам,
І радасці шчырай ўсё той жа зіме.
Навокал – нібы чарадзейнаю казкай,
Каб кожны кусток зіхацеў бы палац.
Зіма, замяці наваколле, будзь ласкай!
Заўзята ўслых данясу гэты сказ.
А толькі пакуль што не бачна завеі,
І хлусіць, відаць, усё адно, каляндар.
Зіма, на цябе не губляю надзеі!
Сняжком занясі, не зварочвай свой твар.
АНАТОЛИЙ КОЗИЧ