Уладар сэрцаў не аднаго пакалення дзяцей

Уладар сэрцаў не аднаго пакалення дзяцей

20 мая бібліятэкары Малоткавіцкай сельскай бібліятэкі правялі  літаратурную гадзіну  “Уладар сэрцаў не аднаго пакалення дзяцей”, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка Янкі Маўра.

Янка Маўр – адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Бібліятэкар пазнаёміла сваіх маленькіх чытачоў з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. У завяршэнні мерапрыемства прачыталі апавяданне “Падарожжа ад школы да дому”, якое з захапленнем абмеркавалі.

Добавить комментарий