У вянок палескай ластаўцы

У вянок палескай ластаўцы

У Мерчыцкай сельскай бібліятэцы быў праведзены літаратурны час, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. На мерапрыемстве прысутнічалі мясцовыя жыхары, дзеці. Вядучыя распавядалі аб жыцці і творчасці паэткі. Бібліятэкар правяла агляд кніжнай выставы “Літаратурная спадчына Яўгеніі Янішчыц”.

У канцы  перад удзельнікамі мерапрыемства    выступіла  зямлячка з в. Сінін, член клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі” Лазіцкая Галіна  Іосіфаўна, якая пазнаёміла са сваёй творчасцю.

А.А.Васілеўская
бібліятэкар Мерчыцкай
сельскай бібліятэкі

Добавить комментарий