Ты будзеш звінець, мая родная мова!

Ты будзеш звінець, мая родная мова!

Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Для нас, беларусаў, роднай  мовай  з’яўляецца  беларуская мова.Менавіта гэтаму скарбу  была прысвечана сустрэча ў Бабрыкоўскай сярэдняй школе, на якую завіталі працаўнікі Дабраслаўскага СДК і бібліятэкар Бабрыкоўскай сельскай бібліятэкі. Разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Банцэвіч А.І., вучнямі 7-8 класаў супрацоўнікі бібліятэкі і клуба  прынялі ўдзел у свяце “Ты будзеш звінець, мая родная мова!”.  Прагучалі вершы, песні, легенды аб нашай роднай мове. Дзве каманды “Каласкі” і “Васількі” змагаліся за перамогу знаўцаў беларускай мовы ў наступных конкурсах: “Прывітанне”, “Слова трапнае і дасціпнае”, “Слоўныя скарбы”, “Хто больш”, “Перакладчыкі” і іншыя. У выніку дзве каманды набралі аднолькавую колькасць балаў, за што атрымалі салодкія падарункі. Удзельнікам вельмі падабалася мерапрыемства.

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

А.М. Міхалевіч,
бібліятэкар Бабрыкоўскай СБ

Добавить комментарий