Сюда приходят дети – узнать про всё на свете

Сюда приходят дети – узнать про всё на свете

У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі 27 сакавіка Пінскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Я. Янішчыц наведалі дзеці дзіцячага садка № 42 старэйшай групы № 4 “Радуга” з выхавальніцай Курынай І.А.Для іх была праведзена экскурсія па бібліятэцы “Сюда приходят дети – узнать про всё на свете”.
Юных чытачоў гасцінна прынялі супрацоўнікі бібліятэкі, якія арганізавалі падарожжа ў свет кніг, часопісаў, энцыклапедый… усяго не пералічыць. Дзеці не маглі адарваць цікаўных вачэй ад кніжных паліц, ім хацелася пагартаць незвычайныя па форме і памеру маляўнічыя кнігі, акунуцца ў казачны свет фантастыкі.
Бібліятэкар Міхальчанка Л.А. пазнаёміла дзяцей з бібліятэкай: абанементам, чытальнай залай, гасцёўняй, а таксама з дзіцячым фондам, які размешчаны ў кутку пад назвай “Сказочная страна”, дзе іх чакала гульня-віктарына “Сказочные герои”. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарыне, за што атрымалі прызы.
Экскурсія зрабіла на дашкалят велізарнае ўражанне. Сыходзіць з бібліятэкі дзецям не хацелася і яны паабяцалі прыйсці ў бібліятэку разам з бацькамі. Усім вельмі спадабалася наведванне бібліятэкі.
Вельмі важна далучаць дзяцей да кніжнай культуры, выхоўваць дапытлівага, пісьменнага чалавека.

Самуйлік Ірына Іванаўна,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
імя Яўгеніі Янішчыц

Добавить комментарий