Родная мова – мова Айчыны

Родная мова – мова Айчыны

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Шмат цудоўных моў ёсць у свеце. Прыгажосцю вабяць адны, мілагучнасцю – другія. Але ў кожнага чалавека ёсць адна непаўторная – родная мова. 21 лютага адзначаецца  Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты святочны дзень у Пінкавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Родная мова – мова Айчыны”, на якой прысутнічалі вучні Пінкавіцкай сярэдняй школы. Дзеці з цікаўнасцю  даведаліся аб гісторыі ўзнікнення гэтага свята. На мерапрыемстве гучалі вершы і песні на роднай мове. Весела і пазнавальна прайшла гульня “Перакладчык” і віктарына “Ведай родную мову”. Напрыканцы сустрэчы дзеці склалі  заветы аб мове. Цікавасць у чытачоў выклікала кніжная выстава “Родная мова – крыніца празрыстая”. Дзеці пакідалі бібліятэку  з жаданнем  лепш ведаць мову роднай зямлі.

Святлана Мажароўская,
бібліятэкар Пінкавіцкай
сельскай бібліятэкі

Добавить комментарий