Раённы інтэрнэт-конкурс «Я гэты край Радзімаю заву» на лепшае выкананне вершаў аб Беларусі

Раённы інтэрнэт-конкурс «Я гэты край Радзімаю заву» на лепшае выкананне вершаў аб Беларусі

ДзУК «Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» падвяла вынікі раённага інтэрнэт-конкурсу «Я гэты край Радзімаю заву»  на лепшае выкананне вершаў аб Беларусі. Мэтай інтэрнэт-конкурсу з’яўляліся павышэнне цікавасці да чытання, фарміраванне прэстыжа кнігі і чытання сярод насельніцтва, актыўная папулярызацыя літаратурных паэтычных твораў аб Беларусі, выхаванне патрыятычнага пачуцця гонару і любові да роднага краю, развіццё  творчай актыўнасці чытачоў.

У раённым интэрнэт-конкурсе прымалі ўдзел 23 чалавекі. Разглядзеўшы конкурсныя матэрыялы, журы прызнала пераможцамі сярод  дарослых:

Шапялевіч Анастасія Анатольеўна і Шапялевіч Аляксандр, аг.Парахонск –
1 месца  за выкананне верша Я.Купалы «Сын і маці»

Калесніковіч Максім Генадзьевіч, в.Камень  –
2 месца  за выкананне верша Я.Янішчыц «Прыедзь у край мой ціхі»

Юшкевіч Іна Аляксандраўна, г.Пінск –
3 месца за выкананне верша У.Караткевіча  «Дзе мой край?»

У ўзроставай катэгорыі ад 5 да 18 гадоў пераможцамі сталі:

Мажароўская Ксенія, вучаніца 8 класа ДзУА «Гімназія №3 г.Пінска» –
1 месца за выкананне верша С.Мажароўскай «Куточак роднай зямлі»

Барадзінчык Лізавета, вучаніца 6 класа ДзУА «Сярэдняя школа №4 г.Іванава» –
2 месца за выкананне верша П.Панчанкі «Родная мова»

Вайтовіч Аляксандра, вучаніца 6 класа ДзУА «Аснежыцкая сярэдняя школа» Пінскага раёна
3 месца за  выкананне верша Л.Пранчака «Мара»

Усе пераможцы будуць узнагароджаны Дыпломамі аддзела культуры і атрымаюць памятныя падарункі.

Віншуем пераможцаў!

 

Л.І.Папіціч,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
ЦРБ імя Я.Янішчыц

Добавить комментарий