У азнаменаванне 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з мэтай захавання памяці аб героях-земляках Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычнага выхавання моладзі і падрастаючага пакалення дзяржаўная ўстанова культуры “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” правяла раённы агляд-конкурс на лепшую тэатралізаваную імпрэзу «Ішоў наш край дарогамі вайны».
У раённам аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел 31 бібліятэка. Пераможцамі сталi:
аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яўгеніі Янішчыц
Лагішынская гарпасялковая бібліятэка
Парахонская сельская бібліятэка
Дыпломамі адзначаны Пінкавіцкая СБ за тэатралізаванае прадстаўленне “Жыве ў сэрцы памяць пра вайну” і Азарыцкая СБ за прадстаўленне “Мы верили, мы знали – победим!”.
З вялікім захапленнем прысутныя і члены журы глядзелі тэатралізаваныя імпрэзы, падрыхтаваныя бібліятэкарамі Бабрыкоўскай, Калавуравіцкай, Парэцкай, Табульскай, Каменскай, Сошненскай, Н.Дворскай, Каўняцінскай, Аснежыцкай, Плешчыцкай, Лапацінскай, Бярозавіцкай, Кашавіцкай, Дамашыцкай і Садоўскай сельскіх бібліятэк.
У бібліятэках раёна праводзяцца тэматычныя вечары, урокі мужнасці, выступленні літаратурна-паэтычных груп, літаратурна-музычныя кампазіцыі, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэкары наведваюць паважаных ветэранаў. Перамога дасталася дарагой цаной. І бібліятэчныя мерапрыемствы – сведчанне памяці пра вайну і падзяка пакаленню пераможцаў.
Анташук Алена Іванаўна,
дырэктар дзяржаўнай установы культуры
“Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”