Пясняр роднага краю

Да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа ў Дамашыцкай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурны вечар “Маці Беларусь, твой сын жыве!”. У зале былі разгорнуты кніжныя выставы “Спадчына Якуба Коласа” і “Піншчына літаратурная”. Мерапрыемства пачыналася выкананнем песні “Мой родны кут”. Потым вядучыя Калесніковіч Ангеліна   і  Лінкевіч Ганна расказалі аб жыццёвым і творчым лёсе пісьменніка. Прысутным таксама была прадэманстравана тэатралізацыя ўрыўка з трылогіі “На прасторах жыцця”. Гучалі вершы Я. Коласа ў выкананні чытачоў бібліятэкі Ермаловіча Вячаслава, Ганны Новак, Гук Аліны, Дубнавіцкага Андрэя.

Напрыканцы пад беларускую народную музыку гучаў урывак з паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка”.

С. І. Селюжыцкая,
бібліятэкар Дамашыцкай СБ

Добавить комментарий