Падыходзіць да заканчэння Тыдзень папулярызацыі творчасці Яўгеніі Янішчыц “Янішчыцкі лістапад”.

Падыходзіць да заканчэння Тыдзень папулярызацыі творчасці Яўгеніі Янішчыц “Янішчыцкі лістапад”.

На працягу тыдня у бібліятэках Пінскага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў прысвечаных творчасці Я.Янішчыц, паэтычная спадчына якой – адна з самых яскравых і таленавітых старонак беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя.

Літаратурныя вечарыны, конкурсы чытальнікаў, агляды кніжных выстаў, гадзіны паэзіі і іншыя тэматычныя мерапрыемствы аб’ядналі прыхільнікаў творчасці “палесскай ластаўкі”, нашай таленавітай зямлячкі Яўгеніі Янішчыц.

Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!

Добавить комментарий