Да дня нараджэння Максіма Багдановіча (9.12.1891-25.05.1917) бібліятэкі Піншчыны падрыхтвалі шэраг мерапрыемстваў.
Зорка Максіма Багдановіча – адна з самых яскравых на паэтычным небасхіле Беларусі. Паэт пражыў вельмі кароткае жыццё, але пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну.
Менавіта, аб гэтым ішла размова на гадзінах паэзіі, гучных чытаннях, аглядах творчасці, прысвечаных памяці класіка славянскай літаратуры.
Віншуем усіх аматараў творчасці Максіма Багдановіча з падзеяй і запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!