Мова народа – яго святыня…

Мова народа – яго святыня…

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка…
У.Дубоўка

Родная мова з’яўляецца для кожнага народа асновай захавання і развіцця нацыянальнай культурнай спадчыны. Мова – бясцэнны духоўны набытак нашага народа, яна яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае з сучасным і будучым.Дзень роднай мовы быў абвешчаны ЮНЕСКА з  мэтай аховы моўнай і культурнай  разнастайнасці свету.

Да Міжнароднага Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яўгеніі Янішчыц правялі інфармацыйна-пазнавальную гадзіну  “Мова народа – яго святыня…” і праходзіла яна ў памяшканні СШ №11. Для вучняў была аформлена кніжная выстава “У гонар беларускага слова”, была прадстаўлена літаратура па мовазнаўству, па гісторыі мовы, кнігі беларускіх аўтараў на роднай мове. Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з кнігамі на роднай мове. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 7 ”Б” класа  і іх класны кіраўнік Алена Пятроўна Свірыдэнка.

Супрацоўнікі бібліятэкі нагадалі прысутным, што наша родная мова – неад’емная частка нацыянальнай культуры беларускага народа, яго духоўная спадчына. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі, забяспечваецца пераемнасць пакаленняў.

Вучні з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Прадоўжы прыказку”  і паказалі добрае веданне  беларускіх прымавак і прыказак.

Праведзеная гульня дала  магчымасць яшчэ раз пераканацца, што мы жывем у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. Адбыўся ўзаемапазнавальны дыялог паміж выступаючым і  прысутнымі. Размаўлялі ўсе на беларускай мове. Мерапрыемства  прайшло на добрым узроўні  і спадабалася  вучням.

Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна атрымалася запамінальнай і цікавай. Супрацоўнікі бібліятэкі спадзяюцца, што гэтым мерапрыемствам унеслі невялікі ўклад ў высакародную справу абуджэння ў падлеткаў гонару за наш беларускі народ, за родную мову.

Самуйлік Ірына Іванаўна,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
цэнтральнай раённай бібліятэкі
імя Яўгеніі Янішчыц

Добавить комментарий