Маё любімае беларускае слова

Маё любімае беларускае слова

Нібы маці, берагчы
Працаўніцу нашу – мову,
Бо яна – жыцця зачын
І пачатак песні новай
Я. Сіпакоў

У свеце вельмі многа моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта, яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любві да матчынага слова.

Да гэтага свята ў Лагішынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў урок роднай мовы “Маё любімае беларускае слова”. Размова ішла пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы і неабходнасць яе захавання. У час мерапрыемства прагучалі цудоўныя словы беларускіх пісьменнікаў пра мову. Дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў: Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, П.Панчанкі, С.Грахоўскага, К.Цвіркі. Увазе вучняў была прадстаўлена кніжная выстава “Родная мова – беларуская”.

Я.Б.Лекуновіч,
бібліятэкар Лагішынскай ГпБ

Добавить комментарий