Мая малая радзіма ў вершах

Мая малая радзіма ў вершах

21 ліпеня ў Валішчанскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна паэзіі “Мая малая радзіма ў вершах”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з  творчасцю паэтаў Піншчыны, якія прысвяцілі свае вершы свайму роднаму краю. Ганаровым госцем мерапрыемства стала зямлячка-паэтка, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Марыя Уладзіміраўна Кобец, якая прачытала вершы, прысвечаныя малой радзіме, а таксама падзялілася сваімі дасягненнямі і планамі на будучыню.У выкананні юных чытачоў гучалі творы Марыі Кобец, Валерыя Грышкаўца, Анатоля Шушко, Марыі Ляшук і іншых паэтаў.

Святлана Лазюк,
бібліятэкар Валішчанскай СБ

Добавить комментарий