80-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне посвящается.
Центральная районная библиотека имени Е.Янищиц представляет вашему вниманию стихотворения местных писателей и поэтов, участников клуба литераторов Пинщины «Пінчукі».
Светлана Можаровская «Пісьмо»
Глыбокай ранай лягла на сэрца вайна.
І баліць, і крывіць, і да болю сціскала.
Толькі ў хаце сёння звініць …цішыня,
Дзе гаворка ў сям’і ні на міг не сціхала.
Успаміны крылом ахінулі яе:
Спевы ў полі , пах кветак і гоман дзіцячы.
Зараз толькі злы вецер вые-пяе.
Хоча воем сваім адзіноту азначыць.
Маці лісцік бярэ дрыжачай рукой,
Каб сыночка сагрэць весткай з роднага дому.
Дзе ён служыць і як, ці ідзе ў цяжкі бой,
Ёй , далёкай і роднай, даўно невядома.
“Сынку, родны мой, любы, ты толькі ЖЫВІ,
Веры нашай святой ні на міг не цурайся,
Ворага з нашай зямелькі гані,
І да родных мясцін з перамогай вяртайся…”.
І пад куляй ён чуў слова маці :”ЖЫВІ”,
І ў ваенным шпіталі, у палоне, у бараке.
Ён змагаўся да апошняе кроплі крыві.
“Буду жыць,”-прашаптаў і моўчкі заплакаў.
Подзвігам вялікім стаў шлях яго зямны,
Ішоў салдат з лістом ад маці ў бяссмерце.
Імёны ўсіх сыноў той жудаснай вайны
Ніколі з памяці людской не сцерці.