Кніжна-ілюстрацыйная выстава «Дзівосны скарб беларусаў» да Дня беларускага пісьменства і друку

Кніжна-ілюстрацыйная выстава «Дзівосны скарб беларусаў» да Дня беларускага пісьменства і друку

Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.

Гэта свята – увасабленне адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, пераемнасці духоўных традыцый. Гэта ўрачыстасць у гонар асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства.

З гэтай нагоды ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц экспанавана кніжна-ілюстрацыйная выстава «Дзівосны скарб беларусаў». Выстава знаёміць чытачоў з літаратурай, якая раскрывае гуманістычныя погляды і ідэі беларускіх мысліцеляў, адыграўшых значную ролю ў развіцці асветніцкіх ідэалаў: Ф.Скарыны, К.Тураўскага, Е.Полацкай, С.Буднага, М.Гусоўскага і іншых.

Запрашаем усіх неабыякавых да беларускага друкаванага слова, гісторыі і культуры здзейсніць гістарычнае падарожжа па кніжных выданнях.

 

Добавить комментарий