«Кліча мяне слова…»

«Кліча мяне слова…»

Роднае Палессе.. Гэта зямля непаўторная сваёй гісторыяй, сваімі традыцыямі, народнай творчасцю, памятнымі мясцінамі, людзьмі цікавымі і таленавітымі. А яшчэ гэта славуты вершамі і паданнямі край. На такой зямлі добра жывецца, добра і светла думаецца, добра пішацца. Сімвалам натхнення стала Піншчына для Галіны Лазіцкай, паэтэсы, члена клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі”, які дзейнічае пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Янішчыц.

Пры Пінкавіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся творчы вечар Галіны Іосіфаўны Лазіцкай, які сабраў аматараў паэзіі, сяброў мясцовай паэткі. З прывітальным словам выступіла дырэктар Дзяржаўнай установы культуры “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Вольга Антанчук і пажадала Галіне Іосіфаўне творчых поспехаў. З цёплымі словамі і пажаданнямі ў адрас Галіны Лазіцкай таксама выступілі члены клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі”.

Усе пачуцці і перажыванні Галіна Іосіфаўна перадала ў надрукаваным зборніку “Прайсці поруч”, вершы з якога яна прачытала ўсім прысутным.

На мерапрыемствы прысутнічаў хор храма святых Пятра і Февроньі, удзельнікам якога з’яўляецца Галіна Лазіцкая, якія падарылі паэтэсе музычныя падарункі. Асаблівую асалоду вызвала у Галіны Іосіфаўны песня на яе словы ў выканнанні Ігара Лохача, саліста Стытычаўскага СДК.

На працягу мерапрыемства гучалі песні ў выкананні саліста Купяціцкага СДК Віктара Радаева, а таксама народнага фальклорнага аўтэнтычнага калектыва “Крыніцы” Пінкавіцкага СДК.

Паэзія – гэта крыніца, якая падсілкоўвае духоўныя сілы і нясе свой жыватворны струмень у душы чытачоў.

Людміла Папіціч,
загадчык АБМ
ЦРБ імя Я.Янішчыц

Добавить комментарий