Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы на працягу тыдня праходзіла акцыя “Гаворым на роднай мове”.
У Малоткавіцкай сельскай бібліятэцы была праведзена гадзіна роднай мовы “І вечным застанецца слова”. Былі аформлены кніжныя выставы: “Дзень беларускага пісьменства”, “Чытаем па-беларуску”. Таксама была аформлена “Скарбонка жыццёвай мудрасці”-гэта скрынка з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на беларускай мове. За аснову правядзення мерапрыемства былі ўзяты кнігі з серыі “Беларускі фальклор”–“Залаты клубочак” і “Мудрасць жыцця”. Змест кніг складаюць творы дзіцячага фальклору: загадкі, лічылкі, прыказкі і прымаўкі. Па гэтых кнігах былі падрыхтаваны вясёлыя заданні для чытачоў. Дзеці і дарослыя адгадвалі беларускія загадкі, тлумачылі беларускія прымаўкі і прыказкі, адшуквалі прадметы старой вёскі ў чароўным куфэрку, спрабавалі растлумачыць беларускія словы.