Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Піншчына ўрачыста і ярка адзначыла галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гарадскі пасёлак Лагішын у чарговы раз стаў цэнтрам раённых святочных мерапрыемстваў. Бібліятэкары Пінскага раёна не засталіся ў старане і разгарнулі для гасцей свята бібліятэчную пляцоўку.

Сустракала гасцей свята рэкламная выстава “Кніга” і кніжна-ілюстрацыйная выстава “Славім цябе, Беларусь незалежная!”. Асаблівую ўвагу прысутныя надавалі кніжнай выставе “Беларусь помнит”, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэкары Лагішынскай гарпасялковай бібліятэкі прадставілі на ёй прадметы той далёкай вайны, кнігі і фотаздымкі.

Не засталася без увагі дзіцячая літаратурная пляцоўка “Библиотека под открытым небом”. Маленькія чытачы з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах, якія праводзілі бібліятэкары ЦРБ імя Я.Янішчыц, Лагішынскай ГпБ, Ставоцкай і Малоткавіцкай сельскіх бібліятэк. Вялікі інтарэс у маленькіх гасцей свята  выклікала фотазона “Я люблю читать”.

У бібліятэках Пінскага раёна працуюць таленавітыя і творчыя людзі. У падцверджанне гэтаму на свяце была прадстаўлена выстава работ народнай творчасці “Майстэрства рук і сэрцаў”, падрыхтаваная бібліятэкарамі Малоткавіцкай сельскай бібліятэкі С.П.Новак, Лышчанскай сельскай бібліятэкі Т.Р.Ладыга і М.І.Прыгодзіч, Гарадзішчанскай сельскай бібліятэкі А.П.Козіч. Вялікую цікавасць у прысутных выклікала кніжная выстава-экспазіцыя “Святыни Пинщины”, на якой былі прадстаўлены карціны і іконы ручной работы бібліятэкара Пінкавіцкай сельскай бібліятэкі С.Л.Мажароўскай.

К.Л. Міхалевіч,
загадчык АБМ

Добавить комментарий