Апошнія акорды Дня беларускага пісьменства адгучалі. У гэтым годзе фэст беларускага слова прыймаў палескі горад Іванава.
У вітальным пісьме да ўдзельнікаў свята Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з‘яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў.
Тэмай XXV юбілейнага Дня беларускага пісьменства выбрана тэма “малой радзімы”. Разнастайная праграма свята ўлучала ў сябе і ўрачыстыя ўзнагароды тых, хто сваёй творчасцю ўзнімае беларускае аўтарскае слова на вяршыню, і разнастайныя выступленні артыстаў і мастацкіх калектываў, і сустрэчы з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый газет. Адметнай рысай гэтага свята было сумоўе з тымі, хто піша кнігі сёння, хто сёння ў сваіх творах стварае гісторыю прыгажосці беларускай глыбінкі.
З вялікім поспехам прайшоў удзел літаратараў літаратурнага аб’яднання “Пінчукі”, які арганізавалі работнікі Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц у праекце “Слова пісьменніка. Не пакінула абыякавым і мудрасць вершаў Валерыя Грышкаўца, Марыі Ляшук, Анатоля Шушко, Жаны Завацкай, пранікнавеннасць твораў Людмілы Шкледы, Мікалая Лаўровіча, Лідзіі Кучынскай і Валянціны Вахітавай, зачаравалі музычнымі творамі Анатоль Козіч і Віктар Мяцельскі. Любоў да малой радзімы адчувалася ў вершах Галіны Лазіцкай, Сяргей Баран. Шчырасцю падзяліліся ў творах Аляксандр Жуковіч, Зінаіды Савіла і Тамара Кейта-Станкевіч. Усе літаратары ўнеслі непаўторную святочную атмасферу ў гэту знакавую падзею ў культурным жыцці краіны.
Доўга яшчэ будзе гучаць паэтычнае рэха ў сэрцах тых, каму пашчасціла быць на гэтым свяце прыгажосці і моцы беларускага слова.
Дню беларускага пісьменства была прымеркавана і сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатолем Іванавічам Шушко. Сустрэчу арганізавалі работнікі ЦРБ імя Я. Янішчыц у гімназіі №1 імя Ф.Я.Перца. Анатоль Іванавіч Шушко распавядаў слухачам аб сваім жыццёвым і творчым лёсе, чытаў вершы, загадваў загадкі. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Гучыць слова земляка над роднаю старонкаю”.
Святлана Мажароўская,
бібліятэкар Пінкавіцкай сельскай бібліятэкі