Да 105-годдзя з дня нараджэння  Максіма Танка

Да 105-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка

Паэзія Максіма Танка –не толькі пранікнёнае выяўленне сучаснай явы, але і прарочы позірк ў заўтрашні дзень чалавецтва. Максім Танк пранёс праз усё жыццё  і творчасць шчырасць, шчодрасць і прастату. Менавіта да 105-годдзя з дня нараджэння паэта супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яўгеніі Янішчыц правялі літаратурную гадзіну “Прайсці праз вернасць”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні  8 класа гімназіі № 1 г. Пінска разам з класным кіраўніком. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з творчымі і жыццёвымі этапамі станаўлення паэта. Мерапрыемства суправаджалася  электроннай прэзентацыяй, з экрана гучалі вершы Максіма Танка. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава з творамі паэта.

Добавить комментарий