Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка

Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка

14 лютага споўнілася 65 гадоў з дня нарджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка. Гэтай падзеі бібліятэкары Піншчыны прысвяцілі разнастайныя мерапрыемствы.

З творчасцю Уладзіміра Ягоўдзіка юных чытачоў пазнаёмілі супрацоўнікі Мерчыцкай, Валішчанскай. Стытычаўскай, Ахоўскай, Табульскай, Садоўскай, Парахонскай сельскіх бібліятэк, Лагішынскай гарпасялковай бібліятэкі. Для дзяцей былі падрыхтаван выстаўкі-агляды, выстаўкі-вандроўкі, літаратурныя конкурсы, віктарыны, прэм’еры кнігі.

У сельскай бібліятэцы аграгарадка Малоткавічы адбылася літаратурная карусель па творах вядомага дзіцячага пісьменніка. Цікавасць у юных чытачоў выклікалі кнігі «Звярынец апошняга ледавіка», «Янка і Ружа», «Спеўны кірмаш», «Медзяны Дзядок», «Быў знак на небе», «Год – карагод», «Аповесць пра князёўну Рагнеду». З дапамогай бібліятэкара дзеці здзейснілі віртуальную вандроўку на возера Нарач, у старажытны горад Магілёў, пазнаёміліся з мясцовымі легендамі, старажытнымі жывёламі, пачулі карысныя парады, якімі шчодра дзеліцца пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік у сваіх апавяданнях.

Уладзімір Ягоўдзік – вялікі аматар і знаўца роднай прыроды. Менавіта гэтая тэма была галоўная на мерапрымствах, прысвечаных творчасці беларускага пісьменніка.

Н.У.Паўлюкавец,
галоўны бібліятэкар АБМ

Добавить комментарий