“Бяссонаю істотай пачуцця…”

“Бяссонаю істотай пачуцця…”

Сёння, ў дзень 70-годдзя з нараджэння нашай знакамітай зямлячкі, беларускай паэткі Любові Тарасюк, ў Пінкавіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся вечар памяці “Бяссонаю істотай пачуцця…”.

Знатакі творчасці сабраліся, каб атрымаць асалоду ад твораў паэткі. Яе паэзія – гэта яскравы адбітак духоўнага жыцця асобы.

Шмат цёплых і добрых слоў гучала аб Любові Тарасюк ад брата паэткі Мікалая Васільевіча Богдана, кандыдата філалагічных навук Вольгі Ільінічны Козіч, аднакласніцы Веры Іванаўны Гарох, настаўніцы Пінкавіцкай сярэдняй школы Наталлі Іванаўны Петрашкевіч.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі члены клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі” цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Янішчыц.

З музычным падарункам для гасцей вечара завітаў фальклорны калектыў “Крыніца” Пінкавіцкага сельскага дома культуры.

Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!

Добавить комментарий