Беларусь- наша Маці, і яна ў нас адна

Беларусь- наша Маці, і яна ў нас адна

У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Гэта разнастайнасць стала візітнай карткай Беларусі, яе спадчынай і неацэнным дарам продкаў, якое неабходна захаваць дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і росквіту будучых пакаленняў.

Мерапрыемствы, прысвечаныя Году народнага адзінства, яркім суквеццем ўспыхнулі па ўсёй краіне і сталі магчымасцю нагадаць нам усім пра нашыя агульныя карані, у поўнай меры ўсвядоміць, што адзінства народаў ва ўсе часы было і застаецца галоўнай нацыянальнай ідэяй Беларусі.

Гэтую эстафету падхапіла і Пінкавіцкая сельская бібліятэка. Для дзяцей сярэдняй групы Пінкавіцкага яслі- сада была праведзена гульня- падарожжа «Беларусь-наша Маці, і яна ў нас адна”. У ходзе мерапрыемства дзеці ў даступнай форме пазнаёміліся са святам Дня народнага адзінства, успомнілі пра тое, якая вялікая і прыгожая наша Радзіма, замацавалі свае веды пра дзяржаўныя сімвалы. Весела гулялі ўдзельнікі сустрэчы і ў беларускія народныя гульні «Кошык», «Ветлівыя словы». Усе дзеці атрымалі салодкія гасцінцы. Правядзенне такіх мерапрыемстваў дапамагае выхоўваць пачуццё любові да Радзімы, гонару быць часткай адзінага народа Беларусі.

Святлана Мажароўская,
бібліятэкар Пінкавіцкай сельскай бібліятэкі

Добавить комментарий