️Беларускі пісьменнік, драматург. Кандыдат гістарычных навук (1967), заслужаны работнік культуры БССР (1975), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
️Нарадзіўся 1 мая 1930г. у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1955 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1954-1961 гг. працаваў у ЦК ЛКСМБ інструктарам, кіраўніком лектарскай групы, намеснікам загадчыка аддзела. З 1961 г. — інструктар, у 1963-1967 гг. — загадчык сектара ў аддзеле культуры ЦК КПБ. У 1967-1975 гг. — адказны сакратар, а затым намеснік галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1975-1976 гг. — рэктар Мінскага інстытута культуры. У 1976-1979 гг. — загадчык аддзела культуры ЦК КПБ, з 1979 г. — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».
️Aлecь Пeтpaшкeвiч — cтapэйшы з дpaмaтypгaў cyчacнaй бeлapycкaй лiтapaтypы, aўтap вядoмыx п’ec «Tpывoгa», «Coль», «Mocт yпoпepaк paкi» i iншыx. Bызнaчaльнaя pыca твopчaгa cтылю пicьмeннiкa — пaлeмiчнacць, вocтpaя пpaблeмнacць твopaў. Meнaвiтa дзякyючы вocтpaй пyблiцыcтычнacцi, пpaблeмнacцi ягo твopы мaюць пocпex y глeдaчa.
️Aдмeтнacць твopчaй мaнepы Aлecя Пeтpaшкeвiчa — ягo цiкaвacць дa caмыx нaдзённыx cyчacныx пpaблeм. Aдкaзы нa нeкaтopыя вocтpыя пpaблeмы cyчacнacцi ён шyкae ў гicтapычным мiнyлым Бeлapyci.