Я навекі ў цябе закахана,
Родны краю, Палессе маё,
Тваю песню, якой ускалыхана
Як маяк пранясу праз жыццё
Яўгегія Янішчыц
Паэтычная творчасць Яўгеніі Янішчыц – адна з самых выразных і таленавітых старонак беларускай літаратуры. Кожны яе верш – пра родныя мясціны, пра людзей палескай вёскі, пра з маленства знаёмыя краявіды. Любоў да сваёй малой радзімы Яўгенія Янішчыц пранесла праз ўсё жыццё, з асаблівым пачуццём ставіцца яна да тых мясцін, дзе нарадзілася і вырасла. Яна казала так: “Мая малая радзіма – гэта мой лёс, мой боль, мая паэзія…”.
І менавіта ў Год малой радзімы з мэтай азнаменавання 70-годдзя з дня нараджэння нашай знакамітай зямлячкі, актывізацыі дзейнасці бібліятэк па папулярызацыі творчай спадчыны паэтэсы, адраджэння цікавасці карыстальнікаў бібліятэк да твораў Яўгеніі Янішчыц у сакавіку сярод бібліятэк раёна быў праведзены раённы агляд-конкурс на лепшае тэатралізаванае прадстаўленне вершаў Яўгеніі Янішчыц “На голас музы..”.
Журы адзначыла разнастайнасць увасобленых ідэй, высокае выканаўчае майстэрства і артыстызм усіх удзельнікаў конкурсу. Прыемна адзначыць, што ўсе бібліятэкары падыйшлі да распрацоўкі і падрыхтоўкі тэатралізаваных прадстаўленняў граматна, творча і з арыгінальнай выдумкай. Журы цяжка было вызначыць пераможцаў, бо усе удзельнікі агляду-конкурсу прадставілі сваё творчае майстэрства на высокім узроўні.
У рамках агляду-конкурсу бібліятэкары раёна ахапілі амаль усю паэтычную спадчыну нашай зямлячкі. Са сцэны гучалі вершы Яўгеніі Янішчыц самай рознай тэматыкі – прысвечаныя сыну “У калыханку сыну”, матулі “Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён”, роднаму краю “Прыедзь у край мой ціхі”, “Вёсцы”, “Свет адкрыты і босы”, каханню “Ты пакліч мяне, пазаві”, “Застаюся каханай”, родным і блізкім “На паеш, мая лябёдка”, “Дзед Сымон”, вайне “Салдаткі”, паэма “Ягадны хутар”.
Лепшымі былі прызнаны тэатралізаваныя прадстаўленні вершаў Дамашыцкай, Кашавіцкай, Стытычаўскай, Парахонскай, Пінкавіцкай, Плешчыцкай, Садоўскай, Валішчанскай сельскіх бібліятэк і Лагішынскай гарпасялковай бібліятэкі.
Пераможцам агляду-конкурсу аднагалосна прызнана Бабрыкоўская сельская бібліятэка, якая разам з супрацоўнікамі Дабраслаўскага СДК прадставіла вершы Яўгеніі Янішчыц “Мама” і “Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён”. Дыпломам другой ступені адзначана Навадворская сельская бібліятэка за тэатралізацыю верша “Я вас люблю” у выкананні вучаніцы 10 класа Чухаўскай сярэдняй школы Нарывончык Лізаветы. Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Янішчыц за тэатралізацыю верша “У калыханку сыну”.
Паэтычная спадчына Яўгеніі Янiшчыц зacтaeццa нeпepaўзыдзeнaй вяpшыняй бeлapycкaй пaэзii, яна будзе каштоўнай і ў будучым стагоддзі, і праз яго. Паэзія душы, кахання, асабістых успамінаў заўсёды будзе мець свайго чытача. А імя Яўгеніі Янішчыц застанецца ў памяці кожнага, хто хоць раз у жыцці адкрываў зборнік яе вершаў.
К.Л.Міхалевіч,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
ЦРБ імя Я.Янішчыц