Міхась Зарэцкі (сапр. — Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў) (1901–1937) – беларускі пісьменнік, драматург, крытык, перакладчык.
Нарадзіўся 20 лістапада ў вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і дзяка. Вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі. З 1919 года настаўнічаў, у 1920–1927 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Быў адным з кіраўнікоў літаратурнай арганізацыі «Маладняк», ініцыятарам стварэння літаб’яднання «Полымя». Працаваў у Беларускай акадэміі навук.
Першае апавяданне «Спатканне» апублікавана ў 1922 годзе ў газеце «Савецкая Беларусь». Аўтар зборнікаў апавяданняў «У віры жыцця» (1925), «Пела вясна» (1925), «Пад сонцам» (1926), «На чыгунцы» (1928), аповесці «Голы звер» (1926), раманаў «Сцежкі-дарожкі» (1928) і «Вязьмо» (1932). Творы перакладаліся на рускую мову і неаднаразова перавыдаваліся.

