Вандроўка па рамёствах

Вандроўка па рамёствах

У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Пчолка» пры ДзУА «Сярэдняя школа №12» у рамках культурна-асветніцкага праекту «Скарбніца беларускай душы» і рэспубліканскй акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» прайшоў квэст «Чароўная саломка і пякучая гліна: вандроўка па рамёствах».

У ходзе гульні дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі беларускімі рамёствамі, даведаліся пра асаблівасці работы з саломкай і глінай, малявалі кашулю з беларускімі арнаментамі.

Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!

Добавить комментарий