Сімвал і гонар нацыі

Сімвал і гонар нацыі

У бібліятэках Піншчыны пачаўся Тыдзень папулярызацыі творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа «Сімвал і гонар нацыі».

На працягу Тыдня ў бібліятэках дзейнічаюць тэматычныя кніжныя выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці класіка. Для чытачоў розных узростаў пройдуць літаратурныя гадзіны, гучныя чытанні, віктарыны і іншыя мерапрыемствы.

Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна і разам адкрыць для сябе багацце паэзіі Якуба Коласа!

 

Добавить комментарий