80 гадоў з дня нараджэння Алеся Марціновіча

80 гадоў з дня нараджэння Алеся Марціновіча

Алесь Марціновіч (Аляксандр Андрэевіч) (нар. 1946 г.) – беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, крытык, журналіст, краязнавец. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2018).

Нарадзіўся 18 жніўня ў вёсцы Казловічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Навасёлкаўскую сярэднюю школу Капыльскага раёна, а ў 1968 годзе – факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у раённых газетах Драгічына, Капыля і Слуцка. Каля 30 гадоў працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», быў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў «Беларуская думка», «Нёман», «Маладосць», загадваў аддзелам крытыкі часопіса «Полымя».

Першая публікацыя з’явілася ў 1964 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку шматтомнай гісторыі Беларусі ў асобах («Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…», «Элегіі забытых дарог», «Рагнеда і Рагнедзічы» і інш.), у якой праз жанр эсэ і нарысаў прасачаны лёсы больш як 300 знакамітых суайчыннікаў.

Напісаў таксама кнігі для дзяцей пра Еўфрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Сімяона Полацкага, а таксама літаратуразнаўчыя даследаванні і кнігі публіцыстыкі.

Добавить комментарий