Майстар-клас па выразанню навагодніх сняжынак і вырабу навагодніх карнавальных масак правялі бібліятэкары Малоткавіцкайсельскай бібліятэкі для вучняў 4 “А” класа Малоткавіцкай СШ. Дзеці раздзяліліся на дзве часткі, адна займалася выразаннем сняжынак, другая – вырабам масак. Вучні, якія ўзялі з сабой алоўкі, нажніцы, каляровую паперу, клей, вату, з захапленнем стваралі маскі сабакі, бо сімвалам наступнага 2018-га года з’яўляецца сабака. У завяршэнні мерапрыемства была аформлена выстава з дзіцячых вырабаў. Мерапрыемства атрымалася вельмі захапляльным. Маленькія чытачы засталіся задаволенымі і абяцалі зноў у хуткім часе прыйсці ў бібліятэку.